top of page

   У апавяданні «Memento mori» (у перакладзе з лацінскага «памятай пра смерці») апісваецца гісторыя, якая сапраўды здарылася позняй восенню 1943 г., калі ў адказ на падрыў воінскага эшалона нямецка-фашысцкія карнікі акружылі вёску і спалілі яе разам з жыхарамі, сагнаўшы ўсіх у адно з будынкаў.

   Падчас карнай аперацыі фашысты вывелі з натоўпу печніка і падагналі да зондарфюрар, які рашыў падарыць яму і яго сям'і жыццё ў знак падзякі за цёплую печ, зробленую старым майстрам.

    

  Аднак герой аповеду адмовіўся прыняць жыццё ў падарунак ад ката, бо разумеў агульнасць свайго лёсу з жыццём аднавяскоўцаў і нялюдскасць таго, што задумалі зрабіць карнікі. Ён сам накіраваўся да сваім родным, каб падзяліць з імі страшную долю. І ён згарэў - адзіны, хто мог бы ў той дзень не згарэць.

   - Спадар зондэрфюрэр пачынае злаваць. Вы, дзядзька, не дурыцеся, калі хочаце жыць. Зараз адрыну падпаляць. Ён кажа, што вы, мусіць, хацелі б забраць адтуль усю банду.

   Пад чорнай навіссю броваў ажылі нарэшце вочы. Губы зусім перасталі дрыжаць. Нібыта не сваю, незвычайным жэстам, пячнік узняў галаву:

   - А ён што думаў? І ўсіх! Усіх добрых людзей!.. Можа, ён ім раўня - гэты твой гаспадар? Або ты, можа?.. Цьфу!..

© 2021 Я.Брыль "Memento Mori". Сайт створаны Станкевічам М.А.

bottom of page